Каломба (тэлесерыял)
Каломба — амерыканскі тэлесерыял, які здымаўся ў перыяды з 1968 па 1978 гады, а таксама ў 1989—2003 гады. Галоўную ролю лейтэнанта Каломба, дэтэктыва аддзелу лос-анджэлескай паліцыі, згуляў Пітэр Фальк[1][2]. Аўтарам сцэнарыя з'яўляюцца Уільям Лінк і Рычард Левінсан. Сюжэт серыяла часцяком мае перавернуты фармат дэтэктыва, гэта значыць амаль кожны эпізод пачынаецца са здзяйснення злачынства і паказу злачынцаў. Потым сюжэт у асноўным круціцца вакол таго, як злачынец, асоба якая ўжо вядомая гледачам, нарэшце, будзе выкрыты і арыштаваны. Галоўным персанажам з'яўляецца прыязны, шматслоўны, растрапаны, але вельмі пільны паліцэйскі-вышукнік італьянскага паходжання ў старым балоневым плашчы і цыгарай у зубах, які кантактуе з забойцамі, амаль адразу здагадваецца на асобу забойцы, але збірае доказы перш чым іх выкрыць. Першапачаткова забойцы мірна ставяцца да лейтэнанта, прыдумваючы адказы на яго пытанні, але з цягам часу Каломба ўсё больш раздражняе іх сваімі пытаннямі. Нягледзячы на яго несамавіты выгляд і ўяўную разгубленасць, Каломба пранікліва вырашае ўсе справы і забяспечвае ўсе дадзеныя, неабходныя для прад'яўлення абвінавачвання. яго ўвага на дэталі і нястомны вылучаны падыход, хоць відавочны для гледача, часцяком становіцца ясным для забойцы толькі ў канцы сюжэтнай лініі. Серыі ўсіх фільмаў, як правіла, маюць даўжыню ад 73 да 100 хвілін. Тэлесерыял трансляваўся больш чым на 80 тэлеканалах, якія ахопліваюць 44 краіны. У 1997 годзе эпізод «Забойства па кнізе» заняў 16 месца з 100 найвялікшых эпізодаў усіх часоў паводле версіі часопісу TV Guide[3]. У 1999 годзе гэты жа часопіс змясціў лейтэнанта Каломба на 7 радок свайго спісу 50 найвялікшых тэлевізійных персанажаў усіх часоў[4]. У 2013 годзе Гільдыя пісьменнікаў ЗША ўключыла серыял у свой спіс лепшых серыялаў, паставіўшы яго на 57 радок[5]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia