Калона Жыгімонта III Вазы
Калона караля Жыгімонта (польск.: Kolumna Zygmunta III Wazy, Kolumna Zygmuntowska) — помнік каралю Жыгімонту III на плошчы перад Каралеўскім палацам у Варшаве. ГісторыяКалона была ўстаноўлена ў 1643—1644 гадах у якасці дара караля Уладзіслава IV у гонар яго бацькі, па праекце Аўгустына Лочы і Канстанціна Тэнкала. Статуя была створана Клементэ Молі і адлітая з бронзы каралеўскім ліцейнікам Даніілам Тымам. Статуя адлюстроўвае караля ў рыцарскіх даспехах. У правай руцэ трымае крывую шаблю, левай рукой абапіраецца на крыж. Ствол калоны, першапачаткова выраблены з мяккага кангламерату, быў у 1885—1887 гадах заменены ствалом з граніту. Падчас Варшаўскага Паўстання калона была павалена. Яна была адноўленая ў 1949 годзе (адсутнічыя элементы ўзнавіў скульптар Юзаф Газы[1][2]). Быў выраблены новы ствол з граніту, пастаўленага стшэгомскім кар’ерам у Сілезіі. Надпіс на калоне:
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia