Калосьсе (1993)
«Кало́сьсе» — літаратурна-мастацкі альманах Таварыства вольных літаратараў[1]. Заснаваны ў 1993 годзе. Першы нумар выйшаў у Пастаўскай друкарні[2]. Галоўны рэдактар — Алесь Аркуш. Сталымі аўтарамі часопіса з’яўляюцца Вінцэсь Мудроў, Юрый Гумянюк, Ігар Сідарук, Сяргей Шыдлоўскі. У 2006 годзе выйшаў 11 нумар альманаху. Часопіс друкаваў мастацкія творы, ад якіх з розных прычын адмовіліся дзяржаўныя літаратурныя выданні. Не менш за палову аб’ёму нумароў часопіса складалі творы рэгіянальных аўтараў. Альманах падтрымліваў пісьменнікаў-нонканфармістаў[3]. У артыкуле «Antonim», прысвечаным першаму нумару часопіса, адзначаецца, што ён працягвае справу віленскага «Калосся»[4], адзін з чытачоў якога (Іван Фурсевіч) нават стаў адным з аўтараў альманаха[5]. У рэцэнзіі на дзясяты нумар альманаха адзначаецца, што ў выпуску ўспаміны і артыкулы жывых літаратараў чаргуюцца з творамі памерлых пісьменнікаў[6]. На думку Людмілы Рублеўскай, часопіс не мае шырокага розгаласу, бо не прапісаны ў Мінску[7]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia