Кальварыйская брама
Кальварыйская брама — уязная брама на Кальварыйскіх могілках у Мінску. Пабудавана ў 1830 годзе на сродкі Юрыя Кабылінскага ў памяць сваёй памерлай жонкі ў класіцыстычных формах. Архітэктура![]() ![]() Цаглянае прамавугольнае ў плане збудаванне з вялікім цэнтральным і сіметрычна размешчанымі па баках меншымі паўцыркульнымі прыёмамі накрытае пакатым двухсхільным дахам, падзеленае карнізам на два ярусы. Ніжні — руставаны, над бакавымі праёмамі верхняга ярусу — ляпная вайсковая арматура. Збудаванне завершана магутным карнізам на дэнтыкулах і працяглым прамавугольным парапетам, што надае кампазіцыі пэўную статычнасць. З боку ўваходу на браме надпіс на польскай мове «Вечны спакой», з другога боку — прысвячэнне жонцы Кабылінскага, таксама на польскай: «Напамінак мужа і дзяцей, прысвечаны Юзэфе Кабылінскай, у верасні 1830 г. тут пахаванай» (польск.: PAMIĄTKA MĘŻA I DZIECI POSWIĘCONA JOZEFIE KOBYLINSKIEY R. 1830 WRZESNIA TU POGRZEBIONEY). Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia