Калясонечныя каметыКалясонечныя каметы (англ.: sungrazing comets, sungrazers) — каметы, якія ў перыгеліі праходзяць надзвычай блізка да Сонца, часам на адлегласці ўсяго некалькіх тысяч кіламетраў ад яго паверхні. Маленькія калясонечныя каметы могуць цалкам выпарыцца падчас такога збліжэння з Сонцам, тады як больш буйныя могуць вытрымаць некалькі мінанняў перыгелія. Аднак, ціск рэчыва ядра каметы, якое інтэнсіўна выпараецца, а таксама прыліўныя сілы, часта прыводзяць да фрагментацыі каметы (распаду ядра на асобныя часткі). Сямейства КрэйцаНайбольш вядомымі калясонечнымі каметамі з'яўляюцца каметы групы Крэйца, якія паходзяць ад адной гіганцкай каметы, якая распаўся на мноства дробных фрагментаў пры яе першым праходжанні праз ўнутраную частку Сонечнай сістэмы. Магчыма, праматкай гэтага сямейства з'яўляецца надзвычай яркая камета, якая назіралася Арыстоцелем і Эфорам ў 371 годзе да нашай эры. Вялікія каметы 1843 і 1882 гадоў і камета Ікея — Секі 1965 з'яўляюцца фрагментамі адной каметы. Гэтыя каметы былі дастаткова яркімі, і маглі назірацца на дзённым небе паблізу Сонца, перавышаючы па яркасці нават поўны Месяц. Пасля запуску касмічнага апарата SOHO ў 1995 годзе былі адкрыты сотні маленькіх калясонечных камет, большасць з якіх належыць сямейству Крэйца. Усе каметы групы Крэйца, адкрытыя SOHO, альбо падалі на Сонца, альбо цалкам руйнаваліся пры праходжанні перыгелія. Сямейства Крэйца аказалася нашмат больш, чым меркавалася раней. У бліжэйшым часе магчыма выяўленне новых яркіх членаў гэтага сямейства[1][2]. Іншыя сямействы, а таксама спарадычныя каметыДа 2002 года было вядома толькі адно сямейства калясонечных камет — Крэйца[3][4]. Пазней, дзякуючы касмічнаму апарату SOHO , былі адкрыты тры новых сямейства — Крахта, Марсдена і Майера, а таксама дзесяткі спарадычных камет, гэта значыць якія не ўваходзяць у вядомыя сямействы. Прыкладна 83% калясонечных камет, якія назіраліся SOHO, уваходзяць у групу Крэйца.[5] Сям'і Марсдена і Крахта, відаць, звязаны з каметай 96P/Махгольца, якая таксама з'яўляецца родапачынальніцай метэорнага патоку Арыетыды[6]. Мяркуецца, што сямейства Марсден і Крахт маюць кароткія перыяды абароту, тады як сямейства Майера мае сярэднія ці доўгія перыяды, так як у камет Майера вялікае нахіленне арбіты. ПаходжаннеДаследаванні паказваюць, што для камет з вялікім нахілам арбіты і перыгелійнай адлегласцю менш 2 а. а. кумулятыўнае ўздзеянне ад гравітацыйных абурэнняў на працягу некалькіх абаротаў вакол Сонца можа паменшыць перыгелійную адлегласць да вельмі малых значэнняў. Адно з даследаванняў паказвае, што камета Хейла — Бопа мае шанец 15% стаць у будучыні калясонечнай каметай[7]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia