Бружмелевыя
Бружмелевыя[1] (Caprifoliaceae) — сямейства дрэў, кустоў і траў парадку Варсянкакветныя (Dipsacales). Распаўсюджанне і экалогіяАрэал ахоплівае ўмераны пояс Паўночнага паўшар’я; у паўднёвым іх трохі, а ў трапічным поясе сустракаюцца толькі па гарах; травяністых форм вельмі мала. Батанічнае апісаннеЛісце заўсёды супраціўнае, г. зн. размешчанае парамі, у большасці суцэльнае, без прылісткаў (але ў нешматлікіх відаў яны ёсць). Кветкі як правільныя, так і няправільныя, — двухбакова сіметрычныя; тычынак 5; з ніжняй завязі ўтвараецца плод — ягада або касцянка. КласіфікацыяТрадыцыйная класіфікацыяТрадыцыйна сямейства падзялялі на тры падсямействы:
Сучасная класіфікацыяПа інфармацыі сайта Germplasm Resources Information Network (GRIN), сямейства Бружмелевыя змяшчае 37 родаў[2], якія адносяцца да шасці падсямействаў:
Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, сямейства ўключае 53 роды[3]. ВыкарыстаннеПрымяненне бружмелевых невялікае. Не даючы ні страявога, ні вырабнога лесу, яны разводзяцца ў садках, як прыгожаквітнеючыя кусты і ліяны для алей, груп і вертыкальнага азелянення. Плады некаторых відаў бружмелю ядомыя, па смаку нагадваюць буякі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia