Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Лос-Анджэлесе
Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Лос-Анджэлесе (англ.: California State University, Los Angeles) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Лос-Анджэлес у штаце Каліфорнія, ЗША. Агульная характарыстыкаВучэльня была заснавана ў 1947 годзе як Лос-Анджэлескі дзяржаўны каледж, які быў перайменаваны ў Каліфарнійскі дзяржаўны каледж у Лос-Анджэлесе ў 1964 годзе. Універсітэт атрымаў сваю цяперашнюю назву ў 1972 годзе, калі стаў часткай сістэмы Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Універсітэт прапануе 142 праграмы атрымання ступені бакалаўра, 122 праграмы магістратуры і 4 праграмы аспірантуры. Вучэльня мае афіцыйны статус іспанамоўнай установы адукацыі. Універсітэцкі кампус знаходзіцца прыкладна за 8 км на паўночны ўсход ад цэнтра Лос-Анджэлеса. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia