Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Нортрыджы
Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Нортрыджы (англ.: California State University, Northridge) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Лос-Анджэлес у штаце Каліфорнія, ЗША. Агульная характарыстыкаўніверсітэт месціцца ў раёне Нортрыдж у Лос-Анджэлесе. З агульнай колькасцю студэнтаў у 38,5 тысяч ён займае другое месца па колькасці студэнтаў бакалаўрыяту, а таксама трэцяе па агульнай колькасці студэнтаў у сістэме Каліфарнійскага дзяржаўнага універсітэта, што робіць яго адным з буйнейшых універсітэтаў у ЗША. Вучэльня таксама аказвае сур'ёзны ўплыў на эканоміку Каліфорніі: паводле ацэнак, штогод яна стварае 1,9 мільярда долараў. Ва ўніверсітэце налічваецца каля 2 тысяч выкладчыкаў, з якіх 36% знаходзяцца ў штаце ўстановы. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia