Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Крузе
Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Крузе (англ.: University of California, Santa Cruz) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Санта-Круз у штаце Каліфорнія, ЗША. Агульная характарыстыкаГэта адзін з дзесяці кампусаў у сістэме Каліфарнійскага ўніверсітэта. Ён размешчаны ля заліва Мантэрэй, на ўскрайку прыбярэжнага горада Санта-Круз, кампус месціцца на 810 га пагоркаў, парослых лясамі з выглядам на Ціхі акіян. Сярод выкладчыкаў універсітэта лаўрэаты Нобелеўскай прэміі, лаўрэаты прэміі "Прарыў у галіне навук аб жыцці", 12 членаў Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, 28 членаў Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук і 40 членаў Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі. Дзевяць выпускнікоў універсітэта з'яўляюцца лаўрэатамі Пулітцэраўскай прэміі. Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Універсітэт таксама з'яўляецца членам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia