Камароўская ГЭС
Камароўская ГЭС — піка ГЭС у в. Камарова Свірскага сельсавета Мядзельскага раёна. ГісторыяСтворана на двух штучных ставах, пабудаваных у пачатку XX стагоддзя ў сядзібна-паркавым комплексе Камарова з мэтай выкарыстання энергіі вады для работы млына і сталярнага цэха. Млына і цэху ўжо даўно няма, але ставы і дамбы добра захаваліся. Электрычнасцю з піка ГЭС плануецца частковага задаволіць патрэбы ў электрычнай энергіяй в. Камарова і, перш за ўсё, вулічнага асвятлення сядзібна-паркавага комплексу. У канцы 2008 года ўзведзены фундамент будынка гідраэлектрастанцыі, устаноўлены зруб, набыты неабходныя будаўнічыя матэрыялы і электраабсталяванне. Апроч гэтага, выкананы комплекс мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні вадаёма, вадатокаў, берага плаціны, прылягаючай тэрыторыі, пад’ездаў, у ставе пасаджаны ліліі. Распрацаваны таксама праект электратэхнічнай схемы вулічнага асвятлення, завезена абсталяванне, набыты асвятляльныя прыборы. У 2009 годзе міні-ГЭС пачала працаваць, аднак з-за недахопу вады ГЭС працуе шэсць гадзін у суткі і вырабляе тры кілаваты электраэнергіі[2]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia