Камарова (Свірскі сельсавет)
Камаро́ва[1] (трансліт.: Kamarova, руск.: Комарово) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета. Гісторыя![]() У 1846 г. маёнтак Свянцянскага павета Віленскай губерні, валоданне памешчыка Барткевіча, 24 душы мужчынскага полу, 60 дзесяцін прыдатнай для земляробства зямлі. У 1868 г. у маёнтку 17 двароў, 212 жыхароў; працавалі вінакурны завод і вадзяны млын. У 1904 г. маёнтак Камароўшчызна Свірскай воласці Свянцянскага павета, валоданне Старжынскіх, 15 жыхароў. У ліпені 1920 г. арганізаваны камітэт беднаты, старшыня М. І. Позныш. У 1921 г. тут існавала ячэйка Партыі незалежнай (3 чал.). У маі 1922 г. арыштаваны У. Позныш, адзін з членаў партыі. Вяскоўцы выступілі ў абарону таварыша, паліцыя адкрыла агонь. 4 жыхара вёскі за арганізацыю «бунту» былі адпраўлены ў Свянцянскую дэфензіву. З 12.10.1940 г. у Куцькаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 16.07.1954 г. у Свірскім сельсавеце (з 25.04.1958 г. гарпасялковы Савет), з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёна, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці. У 1940 г. на месцы маёнтка арганізаваны калгас «17 верасня», Свірская МТС, адкрыта хата-чытальня. У 1944 г. гітлераўцы спалілі 44 гаспадаркі вёскі Куцькі (у 1940 г. былі 74 гаспадаркі). У 1945 г. у вёсцы Камарова адноўлены калгас і МТС. У 1949 г. арганізаваны калгас імя Вышынскага ў вёсцы Куцькі. У Камарова ў гэты час працавалі клуб, крама, сямігадовая школа, МТС, школа механізацыі сельскай гаспадаркі. З 1964 Камарова — цэнтр саўгаса «Канстанцінава», з 04.09.1991 г. — калгаса «Канстанцінава». Да 12.11.1966 г. вёскі Камарова і Куцькі. У 2013 годзе Свірскі пасялковы Савет быў скасаваны, і Камарова ўвайшло ў склад Свірскага сельсавета[2]. Насельніцтва
ІнфраструктураАдміністрацыйны будынак калгасу, рамонтныя майстэрні, жывёлагадоўчая ферма, аддзяленні сувязі і банка, бібліятэка, няпоўная сярэдняя школа (зачыненая ў 2014 годзе)[4], дзіцячы сад, клуб, 2 крамы, сталовая, фельчарска-акушэрскі пункт, прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, ПТВ-207 (размешчана на тэрыторыі былой сядзібы). З 2009 года працуе Камароўская ГЭС. Памятныя мясціныУ цэнтры вёскі помнік 29 землякам, якія загінулі ў Айчыннай вайне (пастаўлены ў 1965 г.) Славутасць
КультураАд 2005 года ў Камарове праводзіцца фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Камарова — Кола дзён». У чэрвені 2015 года ён прайшоў дзясяты раз.[5] Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia