Каменная куніца ў Беларусі

Каменная куніца ў Мінскім заапарку

Каменная куніца для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, прадстаўнік сямейства Куніцавыя (Mustelidae).

Сучасная папуляцыя

Сустракаецца значна радзей лясной куніцы і не ва ўсіх раёнах Беларусі. Беладушка звычайная ў паўднёвай і цэнтральнай Беларусі, радзей у паўночнай яе частцы. У цяперашні час назіраецца павольнае пашырэнне паўночнай мяжы яе арэалу (на ўсход і поўнач), які раней захоплівала толькі паўднёвую частку Беларусі[1].

У цэнтральнай і паўночнай частках Беларусі гэты від куніцавых насяляе выключна ў паселішчах чалавека і іх наваколлях[1].

Найбольш высокая колькасць звярка ў цяперашні час прыпадае на раёны, якія выйшлі ў зону адсялення з месцаў, падвергнутых радыёактыўнаму забруджванню ў выніку аварыі на ЧАЭС[1].

Колькасць каменных куніц, якія жылі ў паляўнічых угоддзях Беларусі на 2013 год, складала 7 180 асобін.

На 2023 год папуляцыя каменных куніц у Беларусі складала 15960 асобін[2].

Дынаміка агульнай колькасці

Дынаміка здабычы

Утрыманне ў няволі

Каменныя куніцы жывуць у Гродзенскім і Мінскім заапарках, у Магілёўскім заасадзе.

Біялогія

У Беларусі, як і ў іншых сумешчаных частках арэалаў, харчаванне каменнай куніцы амаль не вывучана. Сілкуецца беладушка пераважна пладамі, а таксама грызунамі, дробнымі звяркамі, рознымі птушкамі і іх яйкамі. З кармоў жывёльнага паходжання аснову складаюць дробныя грызуны, у асноўным луга-палявога і сінантропнага комплексу, з птушак — вераб’інападобныя. Пры недахопе корму есць зайчанят першых дзён жыцця, больш-менш буйных насякомых, падаль, трупы дробных жывёлаў, паўзуноў. Такі ж рацыён каменнай куніцы паказваецца на падставе матэрыялаў з зоны адсялення пасля аварыі на ЧАЭС[1].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya