Камуністычная вуліца (Полацк)
Камуністычная вуліца — вуліца ў цэнтры Полацка. ГісторыяВуліца тут існавала яшчэ ў ХІІ стагоддзі[1]. У раёне будынка па вуліцы Камуністычнай, 11 быў зафіксаваны культурны пласт глыбінёй 2,85 м. Знойдзеная кераміка датавана ХІ—ХІІІ стагоддзямі. Зроблена выснова аб існаванні ў ХІ—ХІІІ стагоддзях на гэтай частцы горада пасадскай тэрыторыі[1]. Паводле актавых кніг 1650 і 1656—1657 гадоў, вуліца Азаравая заканчвалася каля астрога (Ніжняга замка). У актавай кнізе 1721 года пазначана, што вуліца Азаравая перасякае былы гарадскі паркан. На ёй былі размешчаны Андрэеў млын і цагельня. Паводле запісу ў кнізе 1779 года, вуліца Азаравая цягнулася ад Ніжняга замка да валатовак паралельна вуліцы Баравой[1]. На пачатак XX стагоддзя насіла назву Азараўская (Азаравая)[1][2]. 7 снежня 1918 года на мітынгу ў актавай залі былога кадэцкага корпуса была аб’яўлена сумесная пастанова павятовага камітэта РКП(б), Рэўкама і павятовага выканкама аб змене назвы на «вуліца Камуністычная»[3]. АпісаннеВуліца цягнецца ад вуліцы Еўфрасінні Полацкай на захадзе да вуліцы Юбілейнай на ўсходзе. ЗабудоваВуліца пачынаецца з бакавога фасада будынка Полацкага райвыканкама, пабудаванага ў якасці будынка абкама КПБ Полацкай вобласці.
ФактыУ 1967 годзе ў пачатку вуліцы Камуністычнай быў збудаваны першы ў горадзе панэльны дом № 4. Але паставілі яго так, што цалкам перакрылі вуліцу Крыжовую[4]. У 1990 годзе дзеля спраставання вуліцы Камуністычнай быў разбураны дом купца Мінца (ХІХ ст.), які меў адрас вул. Сака і Ванцэці (зараз вул. Леніна) 13. Матывацыя гарадскога начальніка К. Л. Хоміча была наступнай: «каб прадоўжыць справу Скарыны» (на той час у будынку месьцілася гарадская друкарня). Дом разбурылі і цяпер на ягоным месцы невялічкі скверык, які мае неафіцыйную назву «Дзяржынец», бо ім апякуецца вядомая ўстанова[4]. У 2000 і 2007 гадах быў праведзены археалагічны нагляд за пракладаннем інжынерных сетак у раёне плошчы Ф. Скарыны і па вуліцы Камуністычнай, 15. Удакладнена ўсходняя мяжа Вялікага пасада, на пазначанай тэрыторыі культурных напластаванняў ранейшых за канец XVII стагоддзя не выяўлена[1]. Паркан Вялікага пасада перасякаў сучасную вуліцу ў раёне паміж гімназіяй № 1 і кінатэатрам «Радзіма»[2]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia