Каміла Марцінкевіч

Каміла Марцінкевіч
Дата нараджэння 4 снежня 1834(1834-12-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 ліпеня 1884(1884-07-25) (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Муж Казімір Асіповіч[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі піяністка
Інструменты фартэпіяна

Камі́ла Вінцэ́нтаўна Марцінке́віч, у шлюбе Асіпо́віч (4 снежня 1834, Мінск — 1900, Вільня) — беларуская піяністка, кампазітар, педагог, удзельніца рэвалюцыйнага ру­ху на Беларусі ў 1860-я гады. Дачка В. Дуніна-Марцінкевіча.

Біяграфія

Фартэпіяннай ігры вучылася ў мінскім пансіёне Мантэграндзі. Адна з вучаніц Дамініка Стафановіча. Выступала з васьмігадовага ўзросту з канцэртамі ў Мінску, Слуцку, Кіеве, Варшаве. Побач з творамі Ф. Шапена і Ф. Ліста выконвала ўласныя варыяцыі на тэму песні А. Варламава «Чырвоны сарафан». 3 іншых яе твораў вядома фантазія «У летуценні мінулага». Уваходзіла ў тэатральную трупу бацькі; у 1852 годзе брала ўдзел у паказе ў Мінску першай беларускай оперы «Сялянка». Выкладала музыку ў прыватных пансіёнах.

Магіла Камілы Марцiнкевіч на Бернардзінскіх могілках у Вільні

Цяжкае матэрыяльнае становішча сям’і не дазволіла Каміле скончыць кансерваторыю. Асноўным яе заняткам з сярэдзіны 1850-х гг. стала музычна-педагагічная і асветніцкая дзейнасць. На пачатку 1860-х гадоў яна арганізавала ў Мінску і мястэчку Гарадок на Маладзечаншчыне школы для дзяцей беднаты.

У 18611863 гадах — член мінскай арганізацыі кіраўнічага органа паўстанцаў Літоўскага правінцыяльнага камітэта. Удзельнічала ў вулічных дэманстрацыях, вучыла членаў нелегальных гурткоў рэвалюцыйным гімнам, уласным прыкладам натхняла на рэвалюцыйную барацьбу супраць самадзяржаўя. Першы раз была арыштавана і змешчана ў псіхіятрычную бальніцу ў чэрвені 1861 года. Выпушчана пасля маніфестацый пратэсту. Зноў арыштавана 3 лютага 1863 г.; саслана ў Салікамск (Пермская губерня). У ссылцы ажанілася з урачом Казімірам Асіповічам. Цяжка хворая, атрымала дазвол вярнуцца на радзіму ў 1880-х гг., дзе і памерла.

Пахаваная разам з мужам на Бернардзінскіх могілках у Вільні (месца II-77)[1]

Зноскі

Літаратура

  • Арлоў У. Імёны Свабоды. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) / Уладзімер Арлоў. — 4-е выд., дап. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020. — 826 с.: іл. ISBN 978-0-929849-83-6
  • Ахвердава А. Пачынальнікі беларускага піанізму // Мастацтва Беларусі №2. — 1985.
  • Барышев. Из истории семьи В.И.Дунина-Марцинкевича // Нёман №1. — 1961.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Кісялёў. Сейбіты вечнага. — Мн., 1963.
  • [0 2] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya