Кангемозэ
Культура Кангемозэ (каля 6000 — 5200. да н. э.) — мезалітычная археалагічная культура паляўнічых і збіральнікаў на поўдні Скандынавіі, папярэднік культуры Эртабёле і пераемнік культуры Маглемозэ. На поўначы межавала са скандынаўскімі культурамі Нёствет-Ліхульт . Сярод характэрных знаходак — доўгія крэмневыя абломкі, якія выкарыстоўваліся для вырабу характэрных рамбічных наканечнікаў стрэл, скрабкоў, свердзелаў і г д. Таксама знойдзены мікраліты, нярэдка аздобленыя геаметрычным узорам, якія выкарыстоўваліся як лёзы кінжалаў. Каменныя сякеры вырабляліся з розных камянёў, іншыя інструменты таксама рабіліся з рагоў і костак. Гаспадарка была заснавана на паляванні на марала, казулю і дзіка, а таксама рыбалоўстве ў прыбярэжных рэгіёнах. Прадстаўнікі дадзенай культуры з’яўляліся носьбітамі гаплагрупы I1[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia