Маглемозэ
Маглемозэ (дацк.: Maglemosekultur) — мезалітычная культура VII—V тыс. да н. э., рэшткі якой першапачаткова былі выяўленыя на тэрыторыі Даніі[1]. ГеаграфіяАртэфакты дадзенай культуры знаходзілі на шырокіх абшарах Паўночнай Еўропы ад усходняй Англіі да Літвы[2] і ад паўднёвай Нарвегіі да Пікардыі[3], уключаючы ў сябе тэрыторыі паўночна-ўсходняй Францыі, Галандыі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, паўднёвай Швецыі, паўночнай Германіі, Польшчы, Эстоніі, Фінляндыі[4]. Паселішчы і жыллёМаглемозцы аддавалі перавагу жыццю па берагах азёр у шалашах або плеценых хацінах. ГаспадаркаЯны аднымі з першых асвоілі вясловыя лодкі-аднадрэўкі, на якіх зараблялі паляваннем і рыбалоўствам. У якасці зброі выкарыстоўвалі лукі і стрэлы з касцянымі наканечнікамі, а таксама касцяныя гарпуны. Рыбу лавілі на касцяныя гаплікі[5]. АнтрапалогіяАнтрапалагічна маглемозцы (згодна з нарвежскім антрополагам Шрайнерам ) былі краманьёнцамі[6]. Магчыма, яны былі першымі людзьмі, якія зноў засялілі Паўночную Еўропу пасля раставання ледавіка. Культура і мастацтваМаглемазіянскае мастацтва характарызуюць тыя ж самыя геаметрычныя ўзоры, якія характарызуюць берберскае мастацтва Паўночнай Афрыкі, а рэалістычныя выявы жывёл фактычна ідэнтычныя іберыйскаму мастацтву і паходзяць, па Дж. Кларку, «у канчатковым рахунку з поўначы Афрыкі»[7]. У якасці амулетаў у маглемозцаў выкарыстоўваўся апрацаваны бурштын. Папярэднікі і пераемнікіНа думку шэрагу даследчыкаў, культура маглемозэ і роднасная ёй тардэнуазская культура з’яўляюцца вынікам перасялення берберскіх плямёнаў капсійскай культуры з поўначы Афрыкі ў Еўропу ў VIII—VI тыс. да н. э[8]. Культура маглемозэ ўваходзіла ў нардычны круг мезалітычных культур, які ўключаў таксама Стар-Кар , Дуфензее , каморніцкую і шэраг іншых культур. Культуры маглемозэ на тэрыторыі Скандынавіі ўспадкавала культура кангемозэ. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia