Канеўская
Канеўская (руск.: Каневска́я) — станіца ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Канеўскага раёна Краснадарскага края. Насельніцтва — 44 386 чал. (2010). Найбуйнейшы населены пункт сельскага тыпу ў Расіі. МесцазнаходжаннеРазмешчана ў 128 км на поўнач ад Краснадара ў межах Кубана-Прыазоўскай нізіны. Станіца раскінулася пры зліцці ракі Чэлбас (басейн Азоўскага мора) з прытокамі Сярэдні Чэлбас і Сухі Чэлбас. Працягласць: 10 км з поўначы на поўдзень, 5 км з захаду на ўсход. Агульная плошча станіцы — 2399 га, працягласць дарог — 178,59 км. ГісторыяКанеўская заснавана ў 1794 годзе падпалкоўнікам кубанскіх казачых войскаў Паўлам Жыватоўскім ў ліку першых сарака паселішчаў чарнаморскіх казакоў на Кубані. Назва была перанесена з курэня Сечы, які, у сваю чаргу, названы па горадзе Канеў. НасельніцтваНайбуйнейшая станіца Кубані і найбуйнейшы сельскі населены пункт у Расіі (пасля надання ў 2015 годзе статусу пасёлка гарадскога тыпу станіцы Арджанікідзаўская). Канеўская разам з суседняй станіцай Старадзеравянкаўская на процілеглым правым беразе Чалбаса ўтвараюць адзінае паселішча з амаль 60-тысячным насельніцтвам. Колькасць насельніцтва станіцы па гадах:
ТранспартПраз станіцу праходзіць чыгуначная магістраль Растоў-на-Доне — Краснадар (некалькі электрычак з Цімашоўска і Старамінскай, экспрэс Растоў — Краснадар). Ёсць чыгуначная станцыя Канеўская на адрэзку Цімашоўск — Старамінская. Штодзённыя цягнікі ідуць праз Канеўскую. Праз станіцу праходзіць аўтамабільная траса Краснадар — Ейск. Бліжэйшы аэрапорт знаходзіцца за 140 кіламетраў, каля Краснадара. Прыгарадныя аўтобусы: Канеўская — Ейск, Канеўская — Прыморска-Ахтарск, Канеўская — Сочы, Канеўская — Армавір. Унутры станіцы пасажырскія перавозкі ажыццяўляюцца сеткай маршрутных таксі. Славутасці
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia