Палтаўская
Палтаўская (руск.: Полтавская) — станіца ў Краснадарскім краі. Адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы населены пункт Краснаармейскага раёна. Утварае МУ Палтаўскае сельскае паселішча. ГеаграфіяСтаніца размешчана на берагах Палтаўскага ерыка, гэтая рака задоўга да ўтварэння станіцы называлася «Сухая Ангалы» («Ангалы» ў перакладзе са старажытнацюркскага — «які мае маці», а рака «Ангалы» сёння мае іншую назву — «Ангелінскі ерык»), цячэ ў межах дэльты Кубані, за 65 км на паўночны захад ад Краснадара, за 12 км на поўнач ад Славянска-на-Кубані. Станіца акружаная рысавымі чэкамі. Агульная яе плошча — 17 км². Чыгуначная станцыя Палтаўская на ветцы Крымск — Цімашоўск. ГісторыяЗаснаванае ў 1794 годзе Палтаўскае куранное паселішча з’яўляецца адным з першых сарака паселішчаў чарнаморскіх казакоў на Кубані (гл. Кубанскія казакі). Назва перанесена з аднайменнага курэня Запарожскай Сечы, названага ў сваю чаргу па горадзе Палтава. У снежні 1932 года было цалкам выселена на Урал ўсё насельніцтва станіцы Палтаўскай. На іх месца паселены сем’і дэмабілізаваных чырвонаармейцаў, выхадцаў з Цэнтральнай Расіі і Беларусі. Станіца атрымала іншае імя — Краснаармейская. У 1994 годзе станіцы было вернута гістарычнае імя. У гады Вялікай Айчыннай вайны побач са станіцай размяшчаўся ваенны аэрадром ст. Краснаармейская, які атрымаў назву па бліжэйшаму населенаму пункту. Прыкрыццё раёна забяспечваў 508-ы асобны зенітны артылерыйскі дывізіён (508 озадн РГК). СпортУ станіцы базіруецца матабольны клуб «Кіравец». Вядомыя ўраджэнцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia