Канкурэнцыя

Канкурэ́нцыя (ад лац.: concurrere «сутыкацца», «спаборнічаць») — барацьба, спаборніцтва ў якой-небудзь вобласці.

У біялогіі

Канкурэнцыя, біялогія — узаемаадносіны арганізмаў аднаго і таго ж ці розных відаў, падчас якіх яны спаборнічаюць за адны і тыя ж сродкі існавання і ўмовы размнажэння.

У эканоміцы

Канкурэнцыя, эканоміка — спаборніцтва суб'ектаў рыначных адносін за лепшыя ўмовы і вынікі камерцыйнай дзейнасці.

У праве

Канкурэнцыя, права — суперніцтва гаспадарчых суб'ектаў пры якім самастойнымі дзеяннямі кожнага з іх выключаецца або абмяжоўваецца магчымасць кожнага з іх у аднабаковым парадку ўздзейнічаць на агульныя ўмовы абароту тавара на адпаведным таварным рынку.

Гл. таксама

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya