Вікіпедыя:АртыкулАртыкул — старонка ў базе даных Вікіпедыі, якая ўтрымлівае энцыклапедычны змест. Вызначэнне тэрміна «артыкул» у Вікіпедыі залежыць ад пункту гледжання. Не ўсе магчымыя вызначэнні з’яўляюцца дастаткова выразнымі і правільнымі. Найбольш агульнае паняцце — старонка. Так называюцца пайменаваныя запісы ў базе даных Вікіпедыі. Назвы старонак адносяцца да розных прастораў. Усе артыкулы адносяцца да асноўнай прасторы назваў (называнай часам «прасторай артыкулаў»). Перасылкі і старонкі неадназначнасцей таксама сустракаюцца ў асноўнай прасторы, аднак да артыкулаў звычайна не адносяцца. Таксама да артыкулаў нельга аднесці старонкі з іншых прастораў назваў, вось некаторыя:
З пункту гледжання правіл Вікіпедыі нарыхтоўкі артыкулаў (пачаткі артыкулаў) з’яўляюцца асобным выпадкам артыкулаў. Тэрмін «нарыхтоўка» апісвае не сутнасць аб’екта, а бягучы ўзровень яго якасці. З пункту гледжання звязнасціАртыкулам называюць звязаны паміж сабой тэкст, які мае загаловак з асноўнай прасторы назваў, змест якога адлюстроўвае агульнае значэнне яго загалоўка. Старонкі неадназначнасцей апісваюць некалькі розных значэнняў тэрміна, а старонкі-перанакіраванні зусім не ўтрымліваюць звязнага тэксту. Яны не патрапляюць пад вызначэнне артыкула. Адкрытыя і неэнцыклапедычныя спісы, такія, як спісы для каардынацыі працы, не могуць змяшчаць звязнага энцыклапедычнага тэксту (што адрознівае іх ад энцыклапедычных спісаў). Яны ўяўляюць сабой пэўны спосаб навігацыі па незавершаных раздзелах. Даданне ў тэкстах артыкулаў спасылак на іншыя артыкулы патрэбна, а даданне спасылак на старонкі неадназначнасцей не заўсёды. З пункту гледжання якасціАртыкулы, рэкамендаваныя да чытання, як правіла, не павінны ўтрымліваць відавочных недахопаў. Для інфармавання пра недахопы ў Вікіпедыі прымяняюцца службовыя шаблоны, якія дадаюць артыкулы ў схаваныя катэгорыі, у тым ліку:
і г.д. На жаль, не ўсе наяўныя недахопы пазначаныя адпаведнымі шаблонамі. З пункту гледжання ботаў |
Portal di Ensiklopedia Dunia