Кансерваванне![]() Кансерваванне — апрацоўка прадуктаў жывёльнага і расліннага паходжання з мэтай прадухілення іх ад псавання (гніення, браджэння) пры працяглым захоўванні. Спосабы кансервавання заснаваны на розных прыёмах знішчэння мікробаў і разбурэння ферментаў або стварэння неспрыяльных умоў для іх актыўнасці. Спосабы кансервавання:
Распрацаваны таксама метады кансервавання іанізавальным выпраменьваннем, токамі высокай частаты, апрацоўкай ультрафіялетавым і інфрачырвоным выпраменьваннем. Кансервавая прамысловасцьУзнікла ў пачатку XIX стагоддзя. Развіта ў многіх краінах свету, найбольш у ЗША, Германіі, Францыі, Украіне, Вялікабрытаніі. У свеце пераважае вытворчасць агароднінных і пладова-агароднінных кансерваў. Кансервавая прамысловасць БеларусіНа Беларусі выраб кансерваў пачаты ў 1915 годзе ў Віцебску. На 1997 год было больш 60 прадпрыемстваў, спецыялізаваных на вырабе розных відаў кансерваў. Пераважалі пладова-агародніна-кансервавыя прадпрыемствы (51). Найбольшыя: Глыбоцкі і Рагачоўскі малочнакансервавыя камбінаты, Аршанскі, Баранавіцкі і Бярозаўскі мясакансервавыя заводы, Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод, Ганцавіцкі эксперыментальны кансервава-агароднінасушыльны завод. Перапрацоўку рыбы ўласных вадаёмаў і марской ажыццяўляюць Мінскае доследнае рыбапераапрацоўчае комплекснае прадпрыемства, «Санта-Брэмар», рыбазаводы ў Полацку, Нарачы, Браславе. Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia