Канстантынаў
Канстанты́наў[1] (польск.: Konstantynów) — вёска ў Польшчы, на рацэ Чыжоўцы. Цэнтр вясковай гміны Канстантынаў Бяльскага павета Люблінскага ваяводства. Насельніцтва на 2011 год — 1519 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Бялы Падляскай, на скрыжаванні аўтамабільных дарог 698 і 811. ГісторыяПаміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам ПольскімПершы пісьмовы ўспамін пра Канстантынаў (пад назвай Казярады) датуецца 1452 годам. У XV ст. тут існавала драўляная царква. У розны час вёска знаходзілася ў валоданні Багавіцінавічаў, Шуйскіх, Сержпутоўскіх. У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Казярады перайшлі да Каралеўства Польскага. У 1616 годзе вёска стала ўладаннем Варшыцкіх. У 1729 годзе новы ўладальнік Караль Юзаф Сядльніцкі змяніў назву Казярадаў на Канстантынаў (у гонар жонкі Канстанцыі з Браніцкіх) і надаў паселішчу статус мястэчка. На 1775 год тут было 189 будынкаў. Пад уладай Расійскай імперыіУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Канстантынаў апынуўся ў складзе Аўстрыі, з 1809 года — у складзе Расійскай імперыі. На 1827 год у месце было 84 будынкі, на 1860 год — 69. У 1867 годзе ўтварыўся Канстантынаўскі павет Сядлецкай губерні з цэнтрам у Янаве. У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Канстантынаў занялі войскі Германскай імперыі. Найноўшы часЗгодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Канстантынаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Канстантынаўскім павеце Люблінскага ваяводства. У Другую сусветную вайну з верасня 1939 да жніўня 1944 года Канстантынаў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. Насельніцтва
Славутасці
Страчаная спадчына
Галерэя
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia