Ваяводствы Польшчы![]() Ваяводства (польск.: województwo) — найбуйнейшая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Польшчы. Галава ваяводства (то бок губернатар) — Маршал ваяводства. Ваявода — прадстаўнік Савета Міністраў у ваяводстве. Ваяводскае самакіраванне вызначае палітыку рэгіёна, гэта значыць займаецца пытаннямі, якія не могуць быць вырашаныя на ўзроўні павета. Гэта, перш за ўсё: раўнамернае развіццё эканомікі (гаспадаркі), выкарыстанне новаўвядзенняў рэгіянальных рынкаў, рацыянальная адукацыйная палітыка да ўзроўню ўніверсітэта, стварэнне прываблівых умоў для інвестараў (асабліва з уступленнем у Еўрапейскі саюз). Галоўным паказчыкам дзейнасці ваяводства з'яўляецца эфектыўнасць кіравання, найлепшае выкарыстанне рэгіянальнага патэнцыялу. Новыя ваяводствы павінны быць як мага большымі (мінімум — некалькі мільёнаў жыхароў), валодаць вялікім эканамічным і арганізацыйным матэрыялам, а таксама навуковым патэнцыялам, асабліва ў пытаннях інавацый (вышэйшыя школы і навукова-прыкладныя інстытуты), мець культурны і творчы патэнцыял. Спіс ваяводстваў
Даныя за 2008 год[1] Гл. таксамаЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia