Канстанцыя Кастыльская (каралева Францыі)
Канстанцыя (Канстанс) Кастыльская (каля 1140 — 4 кастрычніка 1160, Парыж) — інфанта Кастыльская і каралева Францыі, дачка Альфонса VII, караля Кастыліі і Леона, і Берэнгелы, дочкі Рамона Берэнгера III, графа Барселоны. БіяграфіяПасля разводу караля Францыі Людовіка VII з Аліенорай Аквітанскай у 1152 годзе (афіцыйнай прычынай разводу было блізкае сваяцтва), кароль ужо ў 1154 годзе абраў у якасці новай жонкі Канстанцыю. Пры гэтым ён знаходзіўся з Канстанцыяй у бліжэйшых роднасных адносінах, чым з Аліенорай, але Папа Рымскі Анастасій IV даў дазвол. За час шлюбу Канстанцыя нарадзіла мужу дзвюх дочак і памерла ад родаў пры нараджэнні другой дачкі. Пахавана яна была ў абацтве Сен-Дэні. Кароль Людовік VII, які меў вялікую патрэбу ў сыне, ужо праз 5 месяцаў пасля яе смерці жаніўся ў трэці раз. Шлюб і дзеціМуж: з студзеня/ліпеня 1154 (Арлеан) Людовік VII Малады (1120 — 18 верасня 1180), кароль Францыі з 1137
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia