У старабеларускай мове месяц назваўся стычень, пры гэтым славянская назва выкарыстоўвалася побач з лацінскай формай генвар[1]. У выданнях Францыска Скарыны даецца народная назва студзеня — стычень[2], таксама яна ўпамінаецца ў «Храналогіі» Андрэя Рымшы (1581)[3]. Слова студень выкарыстоўвалася ў старабеларускіх тэкстах у значэнні «холад»[4].
Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912 годзе, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзены прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: у 1907 — январ (стычань), у 1908 — стычань, у 1909 — январ, у 1910—1912 — студзень (январ); далей — студзень («бо дужа сцюдзёна»)[5].
Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О. Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Івана Федорова. Львів, 1974. — С. 33, 36.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы / пад рэд. А. М. Булыкі. — Мінск, 2013. — Т. 33.
Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. У 2 т. Т. 2. — Мн., 1967. — С. 138, 139
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. . — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.