Канстанцін Пракопавіч Кутрухін
Канстанцін Пракопавіч Кутру́хін (руск.: Константин Прокофьевич Кутрухин, 20 студзеня (1 лютага) 1916 — 27 чэрвеня 1944, у раёне вёсак Хадакова і Татаршчына, Ушацкі раён, Віцебская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, гвардыі сяржант. Герой Савецкага Саюза (24.03.1945, пасмяротна). БіяграфіяКанстанцін Пракоф’евіч Кутрухін нарадзіўся ў вёсцы Удзельны Шумец Юрынскай воласці Васільсурскага павета Ніжагародскай губерні (зараз вёска Удзельны Юрынскага раёна, Рэспубліка Марый Эл, Расія). Скончыў 5 класаў школы, працаваў у калгасе. З 1937 года да снежня 1940 года на службе ў Чырвонай Арміі. Пасля звальнення вярнуўся працаваць у калгас. Зноў прызваны на службу ў ліпені 1941 года. Удзельнік баявых дзеянняў з красавіка 1942 года. Прымаў удзел у абароне Сталінграда, Беларускай наступальнай аперацыі. Камандзір стралковага аддзялення 156-га стралковага палка 51-й стралковай дывізіі (6-я гвардзейская армія, 1-ы Беларускі фронт) гвардыі сяржант К. П. Кутрухін вызначыўся ў чэрвені 1944 года пры фарсіраванні ракі Заходняя Дзвіна. 25 чэрвеня аддзяленне К. Кутрухіна першым пераадолела раку і адбіла 5 контратак праціўніка. Быў пахаваны на ўскрайку лесу за 800 м на паўднёвы захад ад вёскі Парэчча. Пазней прах К. П. Кутрухіна перапахаваны ў брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у вёсцы Дубраўка Ушацкага раёна. УзнагародыПамяць
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia