Канстытуцыя Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі
Канстытуцыя Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі — асноўны закон непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі. Мае вышэйшую юрыдычную сілу і прамое дзеянне на тэрыторыі рэспублікі. ЗместКанстытуцыя складаецца з прэамбулы, 5 раздзелаў, 106 артыкулаў асноўнай часткі і 7 артыкулаў пераходных нормаў і палажэнняў. Уключае раздзелы і главы:
Глава 1. Развіццё асноў канстытуцыйнага ладу. Глава 2. Прэзідэнт Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (да паправак 2011 года — «Вярхоўны Савет Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі»). Глава 3. Вярхоўны Савет Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (да паправак 2011 года — «Прэзідэнт Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі. Выканаўчая ўлада»). Глава 3-1. Урад Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (глава ўведзена папраўкамі 2011 года). Глава 4. Мясцовае дзяржаўнае кіраванне і мясцовае самакіраванне. Глава 5. Судовая ўлада. Глава 6. Нагляд за дакладным i аднолькавым выкананнем Канстытуцыі і законаў Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (да паправак 2011 года — «Пракуратура»). Глава 7. Абарона, бяспека і праваахоўная дзейнасць. Глава 8. Фінансавая і бюджэтная сістэма.
|
Portal di Ensiklopedia Dunia