Прыднястроўе
Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка (ПМР) або Прыднястроўе (малд.: Нистрения, руск.: Приднестровье, укр.: Придністров’я) — самаабвешчанае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі былой Малдаўскай ССР. Статус Прыднястроўя не ўрэгуляваны, самаабвешчаная рэспубліка не прызнана міжнароднай супольнасцю, якая лічыць яе часткай Малдовы. З захаду Прыднястроўе мяжуе з самой Малдовай, на ўсходзе — з Украінай. Асноўная частка тэрыторыі (за выключэннем горада Бендэры і часткі Слабадзейскага раёна) размешчана на левым беразе ракі Днестр. Плошча Прыднястроўя — 4 163 км². Адміністрацыйны цэнтр — горад Ціраспаль[2]. Афіцыйныя мовы — руская, малдаўская, украінская. Грашовая адзінка — прыднястроўскі рубель[3]. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелТэрыторыя Прыднястроўя падзяляецца 5 адміністрацыйных раёнаў і 2 горада рэспубліканскага падпарадкавання[3]. НасельніцтваПаводле дадзеных перапісу насельніцтва 2015 года, колькасць насельніцтва рэгіёна складала 475 373 чалавекі, з іх рускіх — 29,1 %, малдаванаў — 28,6 %, украінцаў — 22,9 %[2]. Гісторыя ПМРПрыднястроўскі канфліктУ 1989 годзе да ўлады прыйшло новае кіраўніцтва Малдаўскай ССР, якое абвясціла курс на выхад са складу СССР і аб’яднанне з Румыніяй. 31 жніўня 1989 года быў прыняты закон, паводле якога малдаўская мова цяпер атрымала статус дзяржаўнай. Насельніцтва левабярэжжа Днястра і Гагаузіі расцаніла гэта, як ушчамленне правоў немалдаўскага насельніцтва. 23 чэрвеня 1990 года Вярхоўны Савет МССР прыняў Дэкларацыю незалежнасці Малдовы. 2 верасня 1990 года 2-гі З’езд народных дэпутатаў усіх узроўняў Левабярэжжа Малдавіі абвясціў стварэнне Прыднястроўскай Малдаўскай ССР (ПМССР) са сталіцай у Ціраспалі. Акрамя ўласна левабярэжнай тэрыторыі ў яе былі ўключаны горад Бяндэры і яшчэ некалькі населеных пунктаў на правым беразе. Вярхоўны Савет Малдавіі прызнаў гэтае рашэнне неканстытуцыйным, і ва ўльтыматыўнай форме запатрабаваў яго адмены. Вайна законаў суправаджалася ўзаемнымі эканамічнымі санкцыямі, дыверсіямі, што прывяло да перарастання канфлікту ва ўзброенае супрацьстаянне. СтратыПадчас баёў (па некаторых дадзеных) узброеныя фармаванні Малдавіі страцілі забітымі 195 чалавек, параненымі — 1 250 чал. Загінулі таксама 125 чалавек і атрымалі раненні 41 чалавек цывільнага насельніцтва. Узброеныя фармаванні Прыднястроўя страцілі 264 чалавек забітымі. Загінулі 410, былі паранены 1140 мірных жыхароў. Колькасць бежанцаў з ПМР склала каля 100 тысяч чалавек[4]. Пасля заканчэння канфлікту17 верасня 2006 года ў Прыднястроўі быў праведзены рэферэндум, на якім, згодна з афіцыйнымі данымі Цэнтральнай выбарчай Камісіі ПМР, 97,1 % удзельнікаў рэферэндума прагаласавала за незалежнасць з далучэннем у будучыні да Расіі, 2,3 % — за далучэнне да Малдовы. Дзяржаўны лад ПрыднястроўяДзеючая Канстытуцыя прынята на рэферэндуме 24 снежня 1995 года. Па форме праўлення ПМР — прэзідэнцкая рэспубліка (да канстытуцыйнай рэформы 2000 года — рэспубліка змешанага тыпу)[5]. ПрэзідэнтПрэзідэнт — кіраўнік дзяржавы, галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі. Абіраецца на прамых выбарах тэрмінам на пяць гадоў. Да студзеня 2012 года прэзідэнт аднаасобна ўзначальваў выканаўчую ўладу, фармаваў Кабінет Міністраў[6]. Вярхоўны СаветВярхоўны Савет ПМР — вышэйшы заканадаўчы і прадстаўнічы орган — 33 дэпутаты, якія абіраюцца па аднамандатных акругах тэрмінам на пяць гадоў[7]. УрадІнстытут урада і пасада прэм’ер-міністра Прыднястроўя ўпершыню ўведзены з 1 студзеня 2012 года ў адпаведнасці з папраўкамі, унесенымі раней у канстытуцыю Прыднястроўя. Да гэтага часу ў ПМР не было прэм’ер-міністра — кіраўніком выканаўчай улады быў прэзідэнт, які кіраваў кабінетам міністраў[6][8]. ГеаграфіяРазмешчана на крайнім паўднёвым захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны, займае вузкую паласу левабярэжжа Днястра ў яго сярэднім і ніжнім цячэнні, а таксама асобныя тэрыторыі (г. Бендэр і бліжэйшыя населеныя пункты) на правым беразе Днястра. Не мае выхаду да мора, але адносіцца да прычарнаморскага рэгіёна. Для тэрыторыі характэрны раўнінны рэльеф з рэдкімі лагчынамі. Больш за 80 % зямельных угоддзяў — чарназёмы. Расліннасць стэпавая, у поймах рэк — лугавая. Асноўная частка тэрыторыі ўзарана. Лясныя масівы пакрываюць 10 %. Клімат умерана-кантынентальны. Колькасць ападкаў сведчыць пра зону недастатковога ўвільгатнення. Зіма кароткая, мяккая (сярэдняя тэмпература студзеня −3,9 °C). Ранняя з інтэнсіўным праграваннем глебы і паветра вясна. Працяглае спякотнае лета (сярэдняя тэмпература ліпеня +21 °C). Цёплая, працяглая восень. Ландшафт падзяляецца на дзве вобласці па даліне Ягарлыка. Паўночная вобласць — лесастэпавая раўніна, утвораная тэрасамі Днястра і адгор’ямі Падольскага ўзвышша, разбітая глыбокімі (да 150 м) каньёнападобнымі далінамі прытокаў Днястра. Лясы ў асноўным захаваліся на крутых схілах Днестра, ёсць некалькі невялікіх рэчак, большасць з іх малаводныя і летам перасыхаюць. З карысных выкапняў ёсць радовішчы будаўнічага вапняку, гравія, шкляных пяскоў, керамічных глін і суглінкаў. Жывёльны свет дастаткова разнастайны, але шмат відаў занесена ў Чырвоную кнігу праз пагрозу знікнення. Сустракаюцца касуля, дзік, трус, курапатка, лісіца, выдра. Значныя запасы рыбных рэсурсаў, у тым ліку асятровыя. ЭканомікаЭканоміка ПМР мае індустрыяльна-аграрны характар. На гэтай тэрыторыі засталося шмат прамысловых прадпрыемстваў былой МССР, сярод найбуйнейшых — Малдаўскі металургічны завод (Рыбніца), а таксама Малдаўская ДРЭС (Днястроўск), баваўняны камбінат «Ціротэкс» і вінна-каньячны завод KVINT (абодва — у Ціраспалі). ПМР экспартуе метал, электраэнергію, тэкстыль, харчовыя тавары і абутак, большая частка імпарту прыпадае на паліва. Колькасць эканамічна актыўнага насельніцтва — 126,9 тыс. чалавек (станам на 1 студзеня 2024 года)[7]. Прамысловасць ПрыднястроўяАсноўныя віды прадукцыі прамысловых прадпрыемстваў ПМР — сталь, пракат і трубы, электраэнергія, ліцейныя машыны, нізкавольтная апаратура, кабелі, электрамашыны і помпы, рухавікі, цэмент, шклапластык, мэбля, абутак, баваўняныя тканіны, лікёра-гарэлачныя вырабы. Каля 90 працэнтаў усіх тавараў экспартуецца. З 2022 года, пасля ўварванне Расіі ва Украіну, аб’ём прамысловай вытворчасці Прыднястроўя ўпаў на 21,3 %. Па выніках 2023 года яму ўдалося вырасці толькі на 1,9 % за кошт электраэнергетыкі і галін, арыентаваных на ўнутраны рынак[7]. Сельская гаспадарка ПрыднястроўяПлошча зямель сельскагаспадарчага прызначэння складае 281 тыс. га. Вырошчваюцца пшаніца, сланечнік, кукуруза, бабовыя, бульба і іншая гародніна, бахчавыя, вінаград, плады і ягады, тытунь[7]. Энергетыка ПрыднястроўяАснову энергетычнай галіны Прыднястроўя складаюць Малдаўская ДРЭС (уваходзіць у расійскі холдынг «Интер РАО») і Дубасарская ГЭС (пад кантролем уладаў ПМР). Малдаўская ДРЭС працуе на газе, вугалі і мазуце і забяспечвае да 80 працэнтаў патрэбаў Малдовы ў электраэнергіі, яе даступная магутнасць — 1,72 тыс. МВт. Магутнасць Дубасарскай ГЭС — 46 МВт, яна выкарыстоўвае энергію ракі Днестр[7]. Адукацыя![]() Сістэма адукацыі рэспублікі налічвае (станам на 2022 год): 155 дашкольных устаноў, 158 адукацыйных і 12 спецыяльных школ, 22 сярэднія прафесійныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы[9]. Вядучая навучальная ўстанова — Прыднястроўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі. Сродкі масавай інфармацыіДзяржаўнае інфармацыйнае агенства — «Новости Приднестровья»[10]. Дзейнічае дзяржаўны тэлерадыёцэнтр. Рэспубліканскія газеты — «Приднестровье» (на рускай мове), «Гомін» (на украінскай мове), «Адевэрул Нистрян» — Днястроўская праўда (на малдаўскай мове кірыліцай). «Радыё 1» — 104.1 FM. Дзяржаўныя сімвалыГісторыя сімвалаў Прыднястроўя пачалася яшчэ да ўтварэння ПМССР. 30 красавіка 1990 года на пазачарговай сэсіях рады Ціраспаля і Бендэраў пастанавілі не выкарыстоўваць ухвалены за некалькі дзён да гэтага Вярхоўным Саветам Малдовы сцяг, аналагічны сцягу Румыніі. Замест яго вырашылі надалей ужываць сцяг Малдаўскай ССР. 2 верасня 1991 года ўрад Прыднястроўя зацвердзіў сцяг, адпаведны сцягу Малдаўскай ССР 1952 года, і герб, аналагічны гербу МССР, але дапоўнены блакітнымі і белымі хвалістымі рыскамі над чырвонай стужкаю і надпісам «ПМРСР. РССНМ. ПМССР.» Затым з перайменаваннем ПМССР у ПМР надпіс быў зменены на «ПМР. РМН. ПМР» Да 2000 года выкарыстоўваўся выключна чырвнона-зялёна-чырвоны сцяг без сярпа і молата (таксама і ў дзяржаўных установах). У 2000 годзе быў прыняты закон «Аб дзяржаўнай сімволіцы ПМР», які замацаваў серп і молат з зоркай у верхняй левай частцы сцяга. У 2017 годзе Вярхоўны Савет ПМР прыняў закон, які дазваляе выкарыстанне дзяржаўнага сцяга Расіі нароўні з дзяржаўным сцягам ПМР. Сцяг Расіі размяшчаецца на будынках і ў памяшканнях дзяржаўных органаў і органаў мясцовага самакіравання, а таксама пры правядзенні афіцыйных мерапрыемстваў. Пры адначасовым узняцці сцяг ПМР знаходзіцца з левага боку будынка, а расійскі трыкалор — з правага[11][12]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia