КанфармізмКанфармізм — імкненне персоны ці рэчы да пасавання нормам кантэксту. Гэта можа быць грамадскі, этычны ці зместавы кантэкст. Канфармізм абазначае пазіцыю, якая ў жыццядзейнасці і прыманні рашэнняў вельмі залежная ад норм і меркаванняў большасці грамадства, ці навакольнай для індывіда групы. Процілегласць індывідуалізму, дзе індывід параўнальна моцна імкнецца да выпрацоўкі самастойных рашэнняў. Індывідуалізм, акрамя супрацьлегласці канфармізму, абазначае сістэму мыслення, процілеглую калектывізму. Дакладнай процілегласцю канфармізму з’яўляецца нонканфармізм. Тэндэнцыю да канфармізму можна бачыць, з аднаго боку, ва ўнутраным пачуцці прыналежнасці, імкненні да інтэграцыі праз асіміляцыю, з іншага боку — у ціску грамадства або навакольнай групы людзей. Сацыяльная псіхалогіяКанфармізм як азначэнне сацыяльнай псіхалогіі абазначае схільнасць індывіда да пераймання агульнапрынятых норм і правілаў сваёй кантактнай групы ці грамадства ў цэлым. Эрых Фром бачыць у канфармізме псеўдаадзінства, якое не адпавядае жаданню людзей да аб’яднання. У вучэнні Роберта Мертана азначае згоду індывіда на рэалізацыю мэтаў супольнасці пры дапамозе супольных сродкаў ці, у больш шырокім значэнні, рэалізацыю супольных норм і каштоўнасцяў. Ступень канфармістычнасці ў такіх групах з’яўляецца паказчыкам моцы супольнасці. Мёдэ заўважае, што ва ўмовах школы адрозненні ў паспяховасці вучняў спараджаюць тэндэнцыю да аднастайнасці. Выдатныя навучэнцы аднаго класа маюць паніжэнне паспяховасці, у той час як паспяховасць у меней развітых вучняў значна ўзрастае. У 1950-х гадах былі апублікаваныя даследаванні Саламона Аха, у якіх ён выказаў думку, што на канфармізм асобы вялікі ўплыў маюць іншыя члены супольнасці. З далейшых даследаванняў вынікала, што некаторыя асобы маюць моцную, трывалую схільнасць да падпарадкавання аўтарытэтам. Яны ахарактарызаваныя як аўтарытарныя асобы-экстраверты, у адрозненне ад інтравертных нонканфармістаў, якія не паддаюцца на лёгкі ўплыў аўтарытэтаў. Рух 1968 года пратэставаў, да прыкладу, супраць, па іх меркаванню, пануючага ў грамадстве 50-х канфармізму, які, між іншым, увасобіўся ў строгай форме вопраткі, а таксама ў масмедыя, якія прапаноўвалі грамадству меркаванні ў агульным рэчышчы, імкнуліся да спрашчэння і абагульнення. Узроўні канфармізму
Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia