Лісце — сінявата-зялёнае, трайчастае, з лінейна-даўгаватымі лісточкамі.[2]
Суквецці — галоўкі, акруглыя напачатку цвіцення, пазней — цыліндрычныя. Кветкі з дробным бледна-ружовым венчыкам. Венчыкі ў даўжыню роўны чашачцы ці карацей яе. Чашачка — з махнатаваласістымі зубцамі.[2]
У народнай медыцыне Беларусі траву заварваюць як гарбату і п’юць пры паносах, падвышанай кіслотнасці страўніка, захворванні мачавога пузыра, нырак, пры галаўным болі, кашлі, нервовых засмучэннях, мігрэні; дзяцей купаюць пры сутаргах.[2]
↑ абвгдеЛекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)