Капліца-пахавальня Сенажацкіх
Капліца-пахавальня Сенажацкіх — капліца на каталіцкіх могілках па вул. Лазарэнкі ў Магілёве. Помнік архітэктуры неакласіцызму. ГісторыяПабудавана ў 1904 годзе з цэглы як родавая пахавальня Сенажацкіх[1]. Перададзена вернікам пасля пачатку перабудовы[2] і асвячона 25 лістапада 1989 года[1], належыць да каталіцкай парафіі Святых Ядвігі і Казіміра. Адрэстаўраваная рукамі вернікаў, пэўны час выконвала ролю касцёла. Цяпер кожны год на свята Св. Антонія (апекуна г. Магілёва) да яе ладзіцца ўрачыстая працэсія ад касцёла Св. Станіслава[2] АрхітэктураКампактны прамавугольны ў плане будынак пад пакатым 2-схільным дахам. Да фасада далучана 4-гранная вежа-званіца з прамавугольным уваходным праёмам пад трохвугольным франтонам і арачным аконным праёмам над ім. Трохвугольнымі франтонамі завершаны і грані званіцы, крапаваныя па баках арачнымі нішамі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і пілонамі ў прасценках. Мастацка-эстэтычная выразнасць дасягаецца высакаякаснай чырвонацаглянай муроўкай. Помнік архітэктуры неакласіцызму[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia