Вуліца Лазарэнкі (Магілёў)
Вуліца Лазарэнкі (руск.: улица Лазаренко) — вуліца ў цэнтральный частцы Магілёва, у Ленінскім раёне. Працягласць 2120 м, ад Першамайскай вуліцы да вуліцы Будаўнікоў. ГісторыяАдна з найстарэйшых вуліц горада. Узнікла ў XVI ст. як галоўная вуліца Віленскага прадмесця Новага горада. Фарміравалася вуліца на паўночны захад ад Шклоўскай вуліцы (цяпер вул. Першамайская). Пры ўездзе ў горад на ёй была пабудавана драўляная Віленская брама, якая ўваходзіла ў 3-і пояс умацаванняў вакол Новага горада. Гістарычна насіла назвы Вялікакняжацкая, Віленская. У канцы XVIII — пачатку XIX ст. на месцы брамы пабудавана парадная мураваная арка ў стылі ампір (не збераглася)[1].
Сучаснае аблічча стала складацца ў 1930-я гады, калі пачалося масавае жыллёвае і грамадзянскае будаўніцтва, цераз раку Дубравенку, якая перасякае вуліцу, быў пабудаваны мост, які звязаў раён вуліцы з іншымі часткамі горада[1]. У 1944 годзе перайменавана ў гонар генерал-маёра І. С. Лазарэнкі[1], які праявіў гераізм у час Магілёўскай франтавой наступальнай аперацыі. Забудова вуліцы працягвалася пасля Вялікай Айчыннай вайны, калі паводле генеральнага плана Магілёва 1947—1950 гг. праводзілася рэканструкцыя цэнтральнай часткі горада[1].
У 1980-я гг. на вуліцы размяшчаліся паліклініка № 2, дзіцячая паліклініка № 3, некалькі прадуктовых магазінаў, сярэдняя школа № 4, аддзяленне сувязі, сталовая, санітарна-эпідэміялагічная станцыя, вытворчае аб’яднанне малочнай прамысловасці, пажарнае дэпо і інш[1]. У 2007 годзе ўзведзены новы мост цераз Дубравенку, які апынуўся надзвычай высокім і цалкам схаваў гістарычную забудову па няцотным боку вуліцы Лазарэнкі, забудова па цотным боку была знішчана. ЗабудоваУ цяперашняй забудове пераважаюць 5-павярховыя, пераважна жылыя дамы; захаваліся 1-павярховыя дамы сядзібнага тыпу[1]. Няцотны бок
Цотны бок
СлавутасціНа доме № 2/12 устаноўлена мемарыяльная дошка І. С. Лазарэнку[1]. У скверы імя М. В. Рамашкі каля Польскіх могілак брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан, байцоў народнага апалчэння. Каля Віленскага рынка, каля будынка былога ваеннага шпіталя — брацкая магіла савецкіх воінаў. У скверы на рагу з вуліцай Касманаўтаў у 2009 годзе пастаўлены помнік Аслану Фархаду аглы Вязіраву. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia