Капліца Божай Міласэрнасці (Свяцк)
Капліца Божай Міласэрнасці — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Свяцку Гродзенскага раёна, частка палацава-паркавага комплексу Валовічаў. Знаходзіцца ў заходняй ускраіне вёскі. ГісторыяКапліца пабудавана ў 1889 годзе з цэглы насупраць палаца Валовічаў як родавая пахавальня[1]. За савецкім часам капліца не дзейнічала. Пасля асвячэння 6 жніўня 1996 года капліца была перададзена каталіцкай грамадзе парафіі касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі Сапоцкінскага дэканата[2]. У 2007 годзе капліца ў складзе палацава-паркавага ансамбля была занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. 28 студзеня 2020 года ў капліцы адбыўся пажар. Агнём была знішчаная мэбля, падлога, закураныя сцены і столь. Абыйшлося без пацярпелых[3]. АрхітэктураПомнік архітэктуры неаготыкі[4]. Уяўляе сабой кампактны і прыземісты кубападобны аб’ём з трохсценнай алтарнай часткай. Фасад вырашаны суцэльным двухгранным шчытом-вімпергам, сіметрычна расчлянёным трыма стральчатымі ўваходнымі і аконнымі праёмамі і крапаваным у тымпане круглай разеткай (імтацыяй гатычнага акна-ружы). Спічастыя вокны на галоўным фасадзе разам са спічастым уваходным парталам ствараюць урачыстасць фасаду і імітуюць грандыёзную трохнефную базіліку. Гатычную вертыкальнасць будынку надае таксама высокі двухсхільны дах[5]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia