Капліца Святога Казіміра (Ружаны)
Каплі́ца Свято́га Казі́міра, таксама Касцё́л Святога Казіміра — каталіцкі храм у Ружанах Пінскай дыяцэзіі. Помнік архітэктуры ранняга класіцызму. ГісторыяПабудову капліцы фундаваў уласнік ружанскага маёнтка Аляксандр Сапега. Праект выканаў саксонскі архітэктар Ян Самуэль Бекер. Будаўніцтва звязваюць з мошчамі святога Казіміра, якія ў сярэдзіне XVII стагоддзя захоўваліся ў ружанскіх уладаннях Сапегаў[1]. Першапачаткова капліца ўваходзіла ў склад комплексу базыльянскага кляштара. АрхітэктураБудынак мураваны прамавугольны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Па перыметры будынка праходзіць прафіляваны карніз. Прамавугольныя высокія вокны. Уваходныя дзверы і бакавыя нішы аздоблены ліштвамі. Сцены ў інтэр’еры завершаныя карнізам. Алтар мураваны ў выглядзе порціка дарычнага ордара. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia