Кляштар базыльянаў (Ружаны)
Кляштар базыльянаў — праваслаўны манастыр у гарадскім пасёлку Ружаны Брэсцкай вобласці. Пабудаваны ў 1784—1788 гг. (архітэктар Я. С. Бекер) з паўднёвага боку царквы па фундацыі канцлера вялікага літоўскага Аляксандра Сапегі. АрхітэктураБудынак прамавугольны ў плане, двухпавярховы, накрыты вальмавым дахам. Рытм галоўнага фасада ствараецца прамавугольнымі аконнымі праёмамі, завершанымі трохвугольнымі і паўкруглымі сандрыкамі (на першым паверсе), пілястрамі. Цэнтральная частка сіметрычнага галоўнага фасада вылучаная рызалітам, які быў завершаны трохвугольным франтонам. Дваровы і бакавыя фасады без архітэктарскага дэкору. Планіроўка першага паверху анфіладная, другога — калідорная, першы паверх перакрыты крыжовымі скляпеннямі на папружных арках, перакрыццё другога — плоскае. Царква дзейнічае, у манастыры гарадская ўстанова. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia