Капліца Святой Барбары (Высокае)
Капліца Святой Барбары — капліца на пагорку ў паўночна-заходняй ускраіне горада Высокае. Помнік архітэктуры барока. ГісторыяКапліца ўзведзена ў 1772 г. на месцы старога касцёла, фундаванага ў XV ст. Вітаўтам, і, верагодна, спраектавана аўтарам Троіцкага касцёла ў Воўчыне ці па яго падабенству. Пасля закрыцця Воўчынскага касцёла яго маёмасць у 1869 г. была перанесена ў капліцу. АрхітэктураГрані капліцы раскрапаваны плоскімі лучковымі нішамі і вокнамі ў прафіляваных ліштвах, вуглавымі лапаткамі, гарызантальнымі цягамі цокаля і карніза. Унутры сцены аздоблены ляпным раслінным арнаментам, рэльефнымі выявамі воінскіх даспехаў. Над уваходам на 2 слупах размешчаны хоры з ажурнай разной агароджай. Невялікі 8-гранны аб'ем яшчэ ў 1970 меў шатровы дах з фігурным ліхтаром (чыгуннае ліццё). Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia