Капліца Святой Ганны (Паляны)
Капліца Святой Ганны — каталіцкая капліца ў вёсцы Палянах Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Размешчана на могілках на паўночнай ускраіне вёскі. Належыць да парафіі Святога Міхала Арханёла ў Ашмянах. ГісторыяДраўляная капліца пад тытулам святой Ганны на мясцовых могілках была пабудавана ў 1810 годзе (дата на цагліне падлогі) з фундацыі Амброзія Янкоўскага. У 2014 годзе была здзейснена ацэнка стану захавання капліцы і падрыхтаваны план замены яе фундаменту. Працы датавала польскае Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны. Праект кансерватарска-будаўнічых прац выканалі Ежы Сталыгін і Мацей Вархоль з Нацыянальнага інстытута спадчыны ў Варшаве. Замену фундаменту здзейсніла ў 2017 годзе супольнасць рамеснікаў з Ашмянаў пад кіраўніцтвам Генрыка Раманчука з Сувалак (Польшча). 5 кастрычніка 2019 года дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі здзейсніў асвячэнне адноўленай капліцы[1]. Архітэктура![]() Помнік народнага дойлідства з рысамі класіцызму. Вырашана прамавугольным у плане зрубам пад двухсхільным дахам, вынесеным на фасадзе трохвугольным франтонам на чатырох слупах, у самым левым інтэркалумніі якога падвешаны звон. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі і ўваходным праёмамі, паўкруглай люкарнай пад франтонам[2]. Інтэр’ер перакрыты плоскай падшыўной столлю, падлога цагляная, над уваходам хоры на двух слупах.[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia