Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (Ашмяны)
Касцёл Міхала Арханёла — рымска-каталіцкі храм у цэнтральнай частцы Ашмян. ГісторыяПабудаваны ў 1906 г. на месцы былога каталіцкага храма, з цэглы і каменя (будаўніцтва пачалося ў 1899 г.) па праекту Вацлава Міхневіча. Быў закрыты ў 1948 г. У савецкі час тут знаходзіліся фабрыка. Адкрыты ў 1989 г. Урачыстае асвячэнне званоў адбылося 28.1.1990 г. (з удзелам адміністратара Мінскай дыяцэзіі для католікаў Беларусі біскупа Тадэуша Кандрусевіча). АрхітэктураПомнік архітэктуры неабарока. 3-нефавая 2-вежавая базіліка з 5-граннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Мае ярусную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Цэнтральны аб’ём накрыты 2-схільным дахам, расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў пластычных ліштвах і фігурна прафіляваных нішах з пілястрамі ў прасценках, апяразаны складанапрафіляваным карнізам. Ніжэйшыя бакавыя нефы пад 1-схільнымі дахамі расчлянёны здвоенымі лучковымі аконнымі праёмамі ў агульных арачных ліштвах са здвоенымі пілястрамі ў прасценках. Галоўны фасад фланкіраваны высокімі 5-яруснымі шатровымі вежамі з лучковым шчытом і бакавымі валютамі паміж імі, у цэнтры вылучаны высокім рызалітам з 3-вугольным франтонам у завяршэнні і лучковым уваходным парталам. Бакавыя нефы на галоўным фасадзе таксама завершаны фігурнымі шчытамі з валютамі і вуглавымі пінаклямі. Фасады атынкаваны. Унутры нефы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі. Галерэя
ЛітаратураПамяць: Ашмян. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / [Уклад. А.Р.Каранеўскі. - Мн.: БЕЛТА, 2003. - 686 с. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia