Капліца ў памяць цудоўнага выратавання Імператарскага сямейства (Мінск)
Капліца ў памяць цудоўнага выратавання Імператарскага сямейства — колішняя праваслаўная капліца ў Мінску, якая размяшчалася на цяперашняй плошчы Мяснікова. Гісторыя![]() Пабудавана ў 1898[1] годзе ў неарускім стылі ў памяць пра выратаванне Імператарскага сямейства ў чыгуначнай катастрофе , якая адбылася 17 (29) кастрычніка 1888 года з імператарскім цягніком на ўчастку Курска-Харкава-Азоўскай чыгункі пад Харкавам. Нягледзячы на шматлікія чалавечыя ахвяры і моцныя пашкоджанні рухомага саставу, у тым ліку царскага вагона, сам імператар Аляксандр III і члены яго сям’і засталіся жывымі. Выратаванне імператарскай сям’і ў афіцыйным друку і ў царкоўнай традыцыі інтэрпрэтавалася як цудоўнае. ![]() Капліца размяшчалася насупраць дома купца X. М. Пераца, за 5 сажняў ад мураванай Казанскай чыгуначнай царквы ў бок Заходняга моста. Яе плошча складала 9 кв. аршынаў[1]. Разбурана ў час «бязбожнай пяцігодкі» ў 1935—1936 гадах[1]. АрхітэктураМураваная капліца была выканана ў неарускім стылі ў выглядзе цэнтрычнай 8-граннай ратонды, завершанай цыбулепадобным лускаватым купалам. Архітэктура была насычана цагляным узароччам[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia