Руская праваслаўная царква
Руская праваслаўная царква, Маскоўскі Патрыярхат — аўтакефальная праваслаўная царква, якая займае 5-е месца ў дыптыху праваслаўных цэркваў, найбольшая з існуючых праваслаўных цэркваў. З’яўляецца найбольшай рэлігійнай арганізацыяй у Расіі, Беларусі і Украіне. У склад Маскоўскага Патрыярхату ўваходзяць аўтаномныя Японская, Кітайская, Украінская, Латвійская, Эстонская праваслаўныя цэрквы, Руская праваслаўная царква за мяжой і Праваслаўная царква Малдовы. Іншымі памеснымі (аўтакефальным) цэрквамі, што ўваходзяць у дыптых, прызнаецца адзінай кананічнай праваслаўнай царквой на тэрыторыі былога СССР з выключэннем Грузіі, дзе кананічнай з’яўляецца Грузінская праваслаўная царква, і Эстоніі, дзе апрача РПЦ кананічнай з’яўляецца Эстонская апостальская праваслаўная царква Канстанцінопальскага Патрыярхата. Аўтакефалію ад Канстанцінопальскага Патрыярхата царква атрымала ў 1448 годзе, Патрыярхат устаноўлены ў 1589 годзе. У 1721-1917 гадах кіравалася Свяцейшым Сінодам. У 1917 годзе адноўлены патрыярхат. На канец 2006 года, і да ўз’яднання з РПЦЗ, РПЦ мела 136 епархій; 1 экзархат (Беларускі); 171 архірэяў, з іх 131 епархіяльных, 40 вікарных, без уліку 13, якія былі на адпачынку. Дзейнічаюць 713 манастыроў, у тым ліку ў Расіі: 208 мужчынскіх і 235 жаночых; на Украіне: 89 мужчынскіх і 84 жаночых; у іншых краінах СНД і Прыбалтыкі: 38 мужчынскіх і 54 жаночых; у рэшце замежных краін: 2 мужчынскіх і 3 жаночых. Стаўрапігіяльных манастыроў 25. Агульная колькасць прыходаў — 27 393 (колькасць хутка ўзрастае). Агульная колькасць духавенства — 29 450. Духоўных навучальных устаноў 75, з іх 5 духоўных акадэмій, 34 духоўныя семінарыі, 36 духоўных вучылішчаў. Усяго на дзённай форме навучання каля 5400 чалавек. Таксама дзейнічаюць 2 праваслаўныя ўніверсітэты і 1 багаслоўскі інстытут. Прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы — Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл (з 1 лютага 2009 года). У снежні 2017 года стала вядома, што СБУ зняла грыф «цалкам сакрэтна» з дакументаў НКДБ аб стварэнні Маскоўскай Патрыярхіі. У іх, у прыватнасці сцвярджаецца, што ўсіх дэлегатаў так званага Памеснага Сабора РПЦ МП 1945 года быў завербаваны чэкістамі.
З рассакрэчаных дакументаў вынікае, што НКДБ СССР і яго падраздзяленні ў саюзных і аўтаномных рэспубліках, краях і абласцях займаліся падборам кандыдатаў для ўдзелу ў саборы з прадстаўнікоў духавенства і свецкіх. З гэтай мэтай трэба было намеціць «асоб, якія маюць рэлігійны аўтарытэт сярод духавенства і вернікаў і ў той жа час правераных на агентурнай або патрыятычнай працы». 20 жніўня 2024 года Вярхоўная Рада Украіны забараніла Рускую праваслаўную царкву ва Украіне, прыняўшы Закон Украіны «Аб абароне канстытуцыйнага ладу ў сферы дзейнасці рэлігійных арганізацый».[18][19] Украінскія рэлігійныя арганізацыі, афіляваныя з Рускай праваслаўнай царквой, будуць забаронены праз 9 месяцаў з моманту вынясення Дзяржаўнай службай Украіны па этнапалітыцы і свабодзе сумлення адпаведнай пастановы, калі гэтая рэлігійная арганізацыя не разарве адносіны з Рускай праваслаўнай царквой у адпаведнасці з праваслаўным кананічным правам.[20][21][22] Гл. таксамаЗаўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia