Капская правінцыя![]() Капская правінцыя (англ.: The Cape of Good Hope Province, Cape Province; афрыкаанс — Kaapprovinse) — у 1910—1994 гадах найбольшая па плошчы правінцыя Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі са сталіцай у горадзе Кейптаўне. Правінцыя створана ў 1910 і першапачаткова ўключала Капскую калонію і некалькі меншых раёнаў: Брытанскі Бечуаналенд (англ.: British Bechuanaland, не блытаць з пратэктаратам Бечуаналенд, зараз Батсвана), Усходні Грыкваленд (англ.: Griqualand East) і Заходні Грыкваленд (англ.: Griqualand West). З усіх правінцый Капская была адзінай, дзе каляровыя (як завуць у ПАР прадстаўнікоў змяшанай расы) мелі права голаса. Аднак, гэта права было адменена з прыходам да ўлады ў 1948 Нацыянальнай партыі, якая абвясціла апартэід сваёй афіцыйнай палітыкай. У 1994 Капская правінцыя падзелена на 3 меншыя правінцыі: Заходнюю Капскую, Усходнюю Капскую і Паўночную Капскую. Невялікая частка тэрыторыі пры гэтым перайшла да Паўночна-заходняй правінцыі. Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia