Паўночна-Заходняя правінцыя (ПАР)
Паўночна-Заходняя правінцыя (англ.: North West, афр.: Noordwes, коса Nyakatho-Ntshonalanga, тсвана: Bokone Bophirima) — шостая па велічыні правінцыя Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. На поўначы мяжуе з Батсванай, на захадзе з Паўночнай Капскай правінцыяй, на поўдні з правінцыяй Свабодная дзяржава, на паўднёвым усходзе з правінцыяй Гаўтэнг, на ўсходзе з Лімпапо. Утворана ў 1994 годзе пасля адміністрацыйнай рэформы. Адміністрацыйным цэнтрам правінцыі з'яўляецца горад Мафікенг. Самы буйны горад — Рустэнбург. Геаграфія і кліматБольшая частка тэрыторыі ўяўляе сабой плоскую раўніну з травяністай расліннасцю і асобнымі дрэвамі. Горны хрыбет Магалісберг працягнуўся на паўночным усходзе на 130 км ад Прэторыі да Рустэнбурга. Рака Ваал фарміруе паўднёвую мяжу правінцыі. Тэмпературы вар'іруюцца ад 17 да 31 °С у летнія месяцы і ад 3 да 21 °С у зімовыя месяцы. Сярэднегадавы ўзровень ападкаў складае 360 мм, амаль усе яны выпадаюць з кастрычніка па красавік. НасельніцтваБольшая частка насельніцтва размаўляе на мове тсвана (65,4 %), іншыя мовы ўключаюць афрыкаанс, сота, коса, англійскую. Большая частка насельніцтва вызнае хрысціянства. Узровень пісьменнасці складае ўсяго 57 %, правінцыя мае найменшую ў ПАР долю насельніцтва, якое атрымала вышэйшую адукацыю. ![]()
![]()
ЭканомікаАсновай эканомікі з'яўляецца здабыўная прамысловасць, якая складае больш за палову яе ВУП і забяспечвае працай каля чвэрці насельніцтва. Асноўныя карысныя выкапні ўключаюць золата, уран, плаціну і алмазы. На поўначы і захадзе правінцыі развіта авечкагадоўля і гадоўля буйной рагатай жывёлы. Усход і поўдзень правінцыі — сельскагаспадарчыя рэгіёны, дзе вырошчваюцца кукуруза, сланечнік, тытунь, бавоўна, цытрусавыя. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia