Капусная соўка
Капусная соўка, Капусны начнік[1] (Mamestra brassicae) — матылёк сямейства совак, распаўсюджаны па ўсёй Еўропе. АпісаннеРазмах крылаў 34-50 мм. Пярэднія крылы бурыя і плямістыя. Заднія крылы шэрыя. На працягу года з’яўляюцца два ці тры новых пакалення, дарослыя асобіны можна ўбачыць з мая па кастрычнік, а часам і ў іншы час года. Ноччу матылькі ляцяць да святла, таксама іх прыцягвае цукар і нектар кветак. Вусені зялёныя, шэра-карычневыя або карычневыя з цёмнымі плямамі, жаўтаватай паласой уздоўж цела.. Яны вырастаюць прыкладна на 25 мм задоўга да акуклення. Зімуюць альбо лічынкі або кукалкі. На платах, кары дрэў і г. д. ЭкалогіяМнагаядны шкоднік. Вусені пашкоджваюць расліны з крыжакветных (асабліва капусту), бабовыя культуры, цукровыя буракі. Усяго яны сілкуюцца раслінамі больш за 70 відаў з 22 сямействаў. У капусце вусені выядаюць вялікія дзіркі ў лісці, затым пранікаюць у качан і забруджваюць яго экскрэментамі.
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia