Капуста агародная
Капуста агародная[1], таксама Капуста звычайная (Brássica olerácea) — двухгадовая расліна, сельскагаспадарчая культура; від роду Капуста (Brassica). Народныя назвыКапуста, качанне, качаны[1][2][3][4]. РаспаўсюджаннеДзікарослы сваяк капусты агароднай да гэтага часу не ўсталяваны. А. Дэкандоль лічыў, што ён расце па берагах паўднёвай Англіі і Ірландыі, паўночна-заходняй Францыі, на Гельгаландзе, у Даніі і на паўночных берагах Міжземнага мора каля Ніцы, Генуі і Лука. Грузінскі вучоны Г. Джапарыдзэ лічыць, што радзімай капусты з’яўляецца не ўзбярэжжа Міжземнага мора, а Калхидская нізіна Грузіі, бо менавіта ў гэтых месцах сустракаецца рэдкая разнастайнасць падобных з капустай раслін, якія называюцца «кежэра». Асаблівасці біялогіі![]() У першы год капуста фарміруе качан (вілок). На наступны год гіганцкая пупышка на пакарочаным сцябле — храпцы — кранаецца ў рост. Сцябло моцна выцягваецца, і развіваецца суквецце з вялікай колькасцю кветак. КласіфікацыяУ пачатку XXI стагоддзя прыняты падзел віду Капуста агародная на наступныя разнавіднасці, кожная з якіх заключае мноства сартоў:
Хімічны складВугляводы, мінеральныя солі (сера, кальцый, калій, фосфар), клятчатка, тлушчы, лактоза, ліпаза, пратэаза і іншыя энзімы, фітанцыды, вітамін А, вітамін В1, вітамін С, вітамін P, вітамін К, вітамін В6, проціязвенны вітамін U і іншыя вітаміны. АгратэхнікаУсходы капусты гінуць ад марозу ў перыяд да ўтварэння качана; гэты перыяд працягваецца 100—160 дзён. Таму насенне капусты высяваюць у парніках, вырошчваюць расаду. Затым расаду пікіруюць і высаджваюць у грунт. Качанная капуста патрабавальная да мінеральнага харчавання і вільгаці. У беларускай кухніКапуста або капуснік, або капусняк — традыцыйная страва. Вараць з дробна пакрышанай капусты, дадаюць бульбу, прыправы, часта кладуць сушаныя грыбы. Гатуюць з мясам або запраўляюць здорам ці заскварваюць; часта перад ядою прыпраўляюць смятанай. Даўней, асабліва на Палессі, у капусту дадавалі муку (рабілі закалоту), каб менш спажываць хлеба. Таксама вядома квашаная капуста. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia