Карабітаўка
Карабі́таўка[1] (трансліт.: Karabitaŭka, руск.: Карабитовка) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Пятрэвіцкага сельсавета. Да 16 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Налібацкага сельсавета[2]. НазваНазва адыменнага паходжання, ад двухасноўнага імя балцка-літоўскага тыпу Kar-bit'as. Першая аснова Kar- як у імёнах Каргаўд, Карбут, ад якіх тапонімы Каргаўды, Карбутоўшчына (цяпер не існуе, была на поўдні ад Маладзечна над нёманскай ракой Бярэзінай). Другая аснова Bit- як у адыменных прозвішчах Гоўзбіт (з Вілейскага раёна), Жэбіт (з Маладзечанскага раёна) — ад балцкіх двухасноўных імёнаў Gaus-bit'as, Že-bit'as. Гэтая аснова не фіксуецца ў сучаснай літоўскай антрапаніміі[3], але яна вядомая ў старапрускіх двухасноўных імёнах: Tula-bite, Wysse-bit, I-bitte, і роднасная літоўскай аснове But-[4]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia