Каралеўская бібліятэка (Варшава)Каралеўская бібліятэка — прыватная прыдворная бібліятэка Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Гісторыя заснавання бібліятэкіБібліятэка была заснавана ў 1764 годзе пасля засяленння ў Каралеўскі палац у Варшаве новаабранага польскага караля Станіслава Агуста Панятоўскага. Бібліятэка была заснавана на базе прыватных збораў Панятоўскага і закупленых ім іншых прыватных кнігазбораў. У 1780—1784 гадах для патрэб бібліятэкі было пабудавана новае памяшканне, якое прылягала да паўночнага крыла палаца «Пад бляхай»[1]. Інтэр'ер бібліятэкі спраектаваў каралеўскі архітэктар італьянскага паходжання Дамінік Мерліні. Будынак меў 56 метраў даўжыні і 9 метраў шырыні[2]. З паўночнага боку будынак меў 15 вакон[3]. На даху будынка знаходзілася назіральная тэраса. Кароль і яго госці выходзілі на тэрасу з Залы Каналета[2]. Пасля смерці караля ўладальнікам збораў, як тых, якія знаходзіліся ў будынку каралеўскай бібліятэкі, так і са збораў у бібліятэках іншых каралеўскіх рэзідэнцый, такіх як Казеніце і Лазенкі[4], стаў князь Юзаф Панятоўскі. У 1803[5] ці ў 1809 у бібліятэцы налічвалася 158 тыс. тамоў[4] (паводле іншых дадзеных 15 580 тамоў[6]) таксама астранамічныя і матэматычныя інструменты, медалі (54 тыс. штук), мінералы і помнікі старажытнасці якія на суму 25 тыс. злотых набыў Тадэвуш Чацкі. Усё гэта было перавезена ў Крэмэнэць у бібліятэку Крамянецкага калегіума. Пасля зачынення калегіума ў 1834 годзе, зборы бібліятэкі калегіума, разам са зборамі бібліятэкі Панятоўскага былі вывезены ў Кіеў, дзе яны сталі асновай для бібліятэкі Кіеўскага імператарскага ўніверсітэта святога Уладзіміра[5]. Каралеўская бібліятэка з'яўляецца адзіным будынкам з комплекса Каралеўскага замка, які ацалеў у часы Другой сусветнай вайны, а ў яе інтэр'ерах захаваліся арыгінальныя архітэктурныя ўпрыгожванні[7]. Бібліятэчныя зборы![]() Панятоўскі быў бібліяфілам, аматарам мастацтва і мецэнатам літаратуры. Акрамя кніг ён збіраў карціны, манеты і медалі, астранамічныя і метэаралагічныя прылады[3]. На працягу 31 годасвайго панавання, Панятоўскі сістэматычна павялічваў зборы, набываючы кнігі і рукапісы гістарычнай і геаграфічнай тэматыкі, купляючы карты, атласы і глобусы. Калекцыю павялічвалі дарункі, куплянні і пастаянныя падпіскі. Кошт сабраных кніг, пасля смерці караля, ацэньваўся ў 222354 злотых[4]. На момант заснавання бібліятэкі ў 1778 годзе, зборы налічвалі каля 5 тыс тамоў. У 1783 годзе, калі бібліятэка была перанесена ў палац «Пад бляхай», колькасць кніг налічвала каля 7,5 тыс тамоў; в 1793 годзе каля 13 тыс. тамоў, а ў канцы існавання бібліятэкі ў гадах 1795—1798, колькасць кніг у бібліятэцы налічвала 15-20 тыс. тамоў. Гэта былі кнігі большай часткай на замежных мовах, паводле зместа іх можна было падзяліць на тры часткі: філасофія, мастацкая літаратура і гісторыя. Большая частка кніг мела пераплёты: выкананыя са скур афарбаваных у бронзавы, чырвоны ці зялёны колер, упрыгожаныя ажурнымі рамкамі ціснёнымі золатам, з размешчаным у цэнтры каралеўскім гербам, які з'яўляўся адначасова суперэкслібрысам[3]. Асобны аддзел складаў збор альбомаў, які налічваў 30 000 гравюр і малюнкаў у 596 тамах, а таксама некалькі сотняў тамоў з калекцыі гістарычных і гісторыка-літаратурных рукапісаў[4]. Станіслаў Аўгуст валодаў таксама зборамі размешчанымі ў іншых каралеўскіх рэзідэнцыях: напрыклад у Лазенках, дзе знаходзілася 2128 тамоў ці ў Казеніце, дзе было 349 тамоў, галоўным чынам мастацкай літаратуры: паэзія, апісанні падарожжаў, раманы і аповесці[3]. БібліятэкарыПершым бібліятэкарам Бібліятэкі Станіслава Агута быў француз Жазэф Дзюгамэль. У 1766-1790 гадах гэтую пасаду займаў Марэк Людвік Рэвердзіл, які 1783 годзе стварыў першы бібіятэчны каталог збораў. Пасля яго смерці, у 1790 годзе функцыю бібліятэкара выконваў Ян Баптыст Альбертандзі. Ён пакінуў новы сістэматычны каталог, які ўтрымліваў 14 500 адзінак падзеленых на дзесяць раздзелаў[4]. АрхіўСтаніслаў Аўгуст рабіў запісы сваіх размоў з высокапастаўленнымі гасцямі. Стэнаграфісты, на працягу некалькіх дзестякаў гадоў, склалі шмат дакуметаў аб яго панаванні. Архіў знаходзіўся ў Каралеўскім замку ў Варшаве а яго захавальнікам быў Хрысціян Вільгельм Фрызэ, а пасля яго, з сярэдзіны 1794 года, епіскап Ян Альбертрандзі. Архіў Станіслава Аўгуста складаўся з каля тысячы пераплеценых кніг, звязак папер, розных пакетаў і г. д. Пасля ад'езду Станіслава Аўгуста ў студзені 1795 года ў Пецярбург, архіў быў падзелены на чатыры часткі:
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia