Каралеўская капэла ў Дро
Каралеўская капэла Дро (фр.: Chapelle royale de Dreux) — капэла-пахавальня Арлеанскага каралеўскага дому, размешчаная ў Дро, Францыя. Дом Арлеанаў (фр.: Maison d'Orléans) быў заснаваны Філіпам Французскім, герцагам Арлеанскім — малодшым братам караля Францыі Людовіка XIV. Дом заняў значнае становішча ў перыяд Французскай рэвалюцыі і яшчэ раз у перыяд кіравання Луі-Філіпа Французскага. ГісторыяДом Бурбон-Пенцьеўр быў адным з самых вялікіх сямействаў, якія валодалі землямі ў Францыі, перад Французскай рэвалюцыяй. У 1775 годзе землі графства дэ Дро былі падараваны герцагу дэ Пенцьеўру яго кузенам Людовікам XVI. У 1783 годзе герцаг прадаў свой дамен Рамбуе Людовіку XVI. 25 лістапада таго ж года, у доўгай рэлігійнай працэсіі, Пенцьеўр перанёс гэтыя дзевяць трун, якія змяшчалі рэшткі яго бацькоў: графа і графіні Тулузскіх; яго жонкі: прынцэсы Марыі Тэрэзы Модэнскай, і шасці з сямі іх дзяцей, з маленькай сярэдневяковай вясковай царквы каля замка ў Рамбуе, у калегіяльную капэлу Сан-Эцьен дэ Дро.[3] Герцаг дэ Пенцьеўр памёр у сакавіку 1793 года, і яго цела было пахавана ў склепе каля яго бацькоў. 21 лістапада гэтага ж года, падчас Французскай рэвалюцыі, натоўп апаганіў склеп і выкінуў гэтыя дзесяць целаў у агульную магілу на могілках Шананес калегіяльнай капэлы Сан-Эцьен. У 1816 годзе дачка герцага Пенцьеўра — герцагіня Арлеанская, пабудавала новую капэлу, заснаваную на ўчастку агульнай магілы могілак Шананес, як апошняе месца спачыну яе сям'і. У 1830 годзе Луі-Філіп I — кароль французаў, сын герцагіні Арлеанскай, упрыгожыў і павялічыў капэлу, якая была пераназвана Каралеўскую капэлу дэ Дро, цяпер пахавальню Арлеанскага каралеўскага сямейства. Пахаваныя ў капэлеСярод сямідзесяці пяці членаў Арлеанскай дынастыі, пахаваных у нова капліцы з'яўляюцца:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia