Пахавальня![]() ![]() Пахава́льня — мемарыяльнае архітэктурнае збудаванне для пахавання цела нябожчыка. Звычайна пахавальні стаяць асобна, маюць уваход у сярэдзіну — склеп, радзей іх убудоўваюць у нефы ці крыпты культавых збудаванняў. Вызначаюцца разнастайнасцю кампазіцый (мастабы, грабніцы, піраміды, маўзалеі, калумбарыі, пантэоны, саркафагі), манументальнасцю, трываласцю будаўнічых матэрыялаў. Розныя віды пахавальняў вядомы з глыбокай старажытнасці. Беларусь![]() На Беларусі пашыраны ў XVIII — пачатку XX ст., часта ўключаліся ў ансамблі палацаў і сядзіб. У архітэктуры пахавальні адлюстраваліся асноўныя мастацкія стылі: барока — у Троіцкім касцёле у в. Воўчын, дзе ў 1938—87 гг. знаходзілася пахавальня апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, псеўдарускі стыль — фамільная пахавальня Паскевічаў у комплексе Гомельскай капліцы, мадэрн — капліца-пахавальня князёў Святаполк-Мірскіх у Міры, несапраўдная готыка — капліца-пахавальня Ажэшкаў ў в. Закозель і інш. У сучаснай архітэктуры пахавальні ствараюць як мемарыяльныя помнікі дзяржаўным і грамадскім дзеячам, героям ваеннага часу, напрыклад, некропаль-калумбарый у мемарыяльным комплексе Брэсцкая крэпасць-герой. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia