Каралеўскі пфальцПфальц (ням.: Pfalz) — умацаваная рэзідэнцыя (двор) правіцеля вобласці ў дзяржаве Каралінгаў, потым у Свяшчэннай Рымскай імперыі. Пфальцы развіліся з бургаў, і пачалі распаўсюджвацца з паскарэннем працэсу феадалізацыі ў дзяржаве Каралінгаў, калі цэнтр гаспадарчага і грамадскага жыцця перамясціўся з горада ў феадальны двор. Так, кіраванне дзяржавай ажыццяўлялася з каралеўскіх двароў, а графствы (намесніцтвы кароны) пачалі атрымліваць свае назвы ад буйных феадальных двароў на іх тэрыторыі. Пфальцы абавязкова забяспечваліся цырыманіяльнымі і культавымі памяшканнямі. Асаблівых умацаванняў не мелі, з выняткам прыгранічных, але так было толькі да сяр. 9 ст., калі пачасціліся набегі нарманаў. Найбольш архітэктурна адметныя пфальцы ў Ахене (8 ст., будаваўся пры Карле Вялікім і Піпіне), Інгельхайме (дакончаны пры Людовіку Праведным). Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia