Каралеўскі інстытут хіміі
Каралеўскі інстытут хіміі (англ.: Royal Institute of Chemistry) — брытанская навуковая арганізацыя, заснаваная ў 1877 годзе пад назвай Інстытут хіміі Вялікабрытаніі і Ірландыі (англ.: Institute of Chemistry of Great Britain and Ireland (ICGBI)) з мэтай удзяліць павышаную ўвагу кваліфікацыі і прафесійнаму статусу хімікаў. Яго мэтай было забяспечыць належную падрыхтоўку і кампетэнтнасць хімікаў, як практыкаў, гэтак і аналітыкаў. Таварыства атрымала сваю першую Каралеўскую грамату 13 чэрвеня 1885, а з 14 мая 1943 года кароль Георг VI прадаставіў таварыству каралеўскі патранат.[1] З гэтага моманту яно стала Каралеўскім інстытутам хіміі Вялікабрытаніі і Ірландыі (RICGBI). Гэтае перайменаванне было афіцыйна пацверджана выдачай Дадатковага статута 29 сакавіка 1944 года.[2] Інстытут выдаваў часопісы «Royal Institute of Chemistry Reviews» у 1968—1971 гадах, які пазней атрымаў назву «Chemical Society Reviews», аб’яднаўшыся з іншымі выданнямі, а таксама часопіс «Journal of the Royal Institute of Chemistry». У той жа час вялікая ўвага навуцы хіміі надавалася з боку Хімічнага таварыства, якое выдавала навуковыя часопісы. У 1972 годзе пачаўся працэс аб’яднання гэтых двух арганізацый з Таварыствам Фарадэя і Таварыствам аналітычнай хіміі, і ў 1980 годзе ўзнікла Каралеўскае хімічнае таварыства.[3] Прэзідэнты
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia